«Юшка-фэст» пачнецца 12 жніўня ў 12:00 на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча, а скончыцца бліжэй да апоўначы, – абяцаюць арганізатары.

У праграме:

– праца гандлёвых радоў

– выступленне музычных і танцавальных гуртоў

– аніматары і раставыя лялькі

– выстава вырабаў арт-лабараторыі «Добрыя рэчы» і іншых рамеснікаў Вілейшчыны

– спартыўныя гульні і конкурсы

– танцы

– дзіцячыя атрыкцыёны

– паказальныя выступленні ДАСААФ і клуба «Патрыёт»

– пагружэнне з прафесійнымі вадалазамі

– фестываль фарбаў «Холі»

– конкурс русалак

– конкурс на паяданне рыбных пельменяў і прыгатаванне юшкі

– майстар-класы па скандынаўскай хадзе, прыгатаванні юшкі і іншыя ма1стар-класы

– вогненнае шоў

– гала-канцэрт творчага конкурсу «Вілейская хваля»

І шмат яшчэ сюрпрызаў.

Нагадаем, што «Юшка-фэст» праводзяць у рамках праекта Еўрасаюза «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». На яго правядзенне Еўрасаюз выдзелі каля 26 тысяч долараў.