У вёсцы Вітоўцы Даўгінаўскага сельсавета ўчора згарэў аўтамабіль.

Пра пажар выратавальнікам каля 17:00 паведамілі жыхары вёскі.

Па словах выратавальнікаў, у гаспадара загарэлася машына “Аўдзі-100” 1984 года выпуску. Ён спрабаваў патушыць яе самастойна, але не змог.

Машына выгарэла цалкам. Адрамантаваць яе ўжо нельга.

Па словах інспектара Аляксандра Казакевіча, напярэдадні гаспадар рамантаваў свой аўтамабіль.