Прыйшоў да валожынца, што гандлюе самагонам, пакупнік і сказаў:
– Хачу ў цябе купіць алкаголь, але беларускіх грошай няма, можа возьмеш еўра?
Прадавец-нелегал з ахвотай пагадзіўся на здзелку.
Прадаў некалькі пляшак самагонкі ды яшчэ і рэшту даў беларускімі грашыма.
Пры гэтым, толькі на раніцу заўважыў, што на купюры ў 100 еўра напісана буйнымі літарамі: “ Не з’яўляецца плацежным сродкам”.
Абураны такімі паводзінамі свайго пакупніка, прадавец з’вярнуўся ў міліцыю.
… За што і атрымаў адміністрацыйнае пакаранне за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Дарэчы, гора-фальшываманетчыка таксама будуць судзіць па артыкуле “Махлярства”.
Расказаў пра гэта старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.