23 ліпеня, фактычна на працягу сутак, на беларускіх дарогах у некалькіх ДТЗ загінулі чатыры чалавекі.

У ноч на 23 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбылася аварыя: аўтамабіль «Жыгулі» ўрэзаўся ў дрэва. Загінула 37-гадовая пасажырка аўто. Ні кіроўца, ні пасажырка не былі прышпіленыя. Мужчыну, які быў за рулём, дэблакавалі ратавальнікі.

Пазней высветлілася, што кіроўца быў пазбаўлены правоў. Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа, мужчыну пагражае да 5 гадоў.

Ноччу з 23 на 24 ліпеня падобнае ДТЗ здарылася ў Краснапольскім раёне: у дрэва ўрэзаўся аўтамабіль Opel. Кіроўца таксама быў пазбаўлены правоў.

Аварыя ў Краснапольскім раёне. Фота 112.by.

Аварыя ў Краснапольскім раёне. Фота 112.by.

Загінуў 15-гадовы хлопец, які быў на пасажырскім месцы.

Раніцай 23 ліпеня жорсткая аварыя здарылася ў Лагойскім раёне. Грузавік (аўтапоезд) сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Фальксваген». Кіроўца «Фальксвагена» загінуў. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Папярэдне вядома, што кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную паласу.

Яшчэ адно ДТЗ здарылася на трасе Р1.

Кіроўца «Сітраэна» ўляцеў у металічны адбойнік. Загінула 54-гадовая пасажырка.

Здарэнне на трасе Р1. Фота nn.by.

Здарэнне на трасе Р1. Фота nn.by.