Здарэнне з катэгорыі “што такое не пашанцавала і як з гэтым змагацца” здарылася ў нядзелю, 23 ліпеня, у вёсцы Насілава. 

Кіроўца аўтамабіля “Пежо 806” рухаўся ў бок Смаргоні.

Яму насустрач рухаўся аўтамабіль “Маз Ман”, ззаду якога быў прычэп.

І трэба ж такому здарыцца, што калі машыны разміналіся, з МАЗа зляцела накрыўка акумулятара, металічны ліст, і ударылася ў левы бок “Пежо”.

Ад удару ў машыне разбілася левая фара, пашкоджаны капот, бампер, рашотка радыятара.

Кіроўца МАЗу патлумачыў, што ён, відаць, дрэнна замацаваў накрыўку, калі ехаў, сапраўды, чуў шум.

За сваю неахайнасць кіроўца заплаціў штраф, расказаў “Рэгіянальнай газеце” інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.