Ад 21 ліпеня ў валожынскай раённай бальніцы працуе новы галоўны доктар Павел Ганчар.

Ён нарадзіўся ў Смаргоні ў 1988 годзе. У 2012 скончыў дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “Педыятрыя” ў Гродне.

Пасля завяршэння вучобы Павел Алегавіч прыйшоў у калектыў ЦРБ доктарам-інтэрнам, затым працаваў педыятрам дзіцячай кансультацыі, а ад 2013 года яго прызначылі на пасаду загадчыка паліклінікі.

Пра гэта расказалі ў валожынскай ЦРБ.