На тэрыторыі Сваткаўскага сельсавета на Мядзельшчыне праводзяць раскопкі археолагі.
Кіруе імі кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.
Навукоўцы даследуюць крывіцкія курганы XI-XII стагоддзяў ля вёскі Наўры.
У мінулым годзе даследчыкі працавалі на тэрыторыі мядзельскага замка.
Пра гэта расказалі ў мядзельскім райвыканкаме.