Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта ЗША склалі рэйтынг краін, дзе створаны найлепшыя ўмовы для жыцця сталых людзей, паведамляе EurekAlert.

Складальнікі рэйтынгу ўзялі за аснову пяць асноўных крытэрыяў: бяспеку, ахову здароўя, эканамічную розніцу паміж багатымі і беднымі, прадукцыйнасць працоўных рэсурсаў і сувязь пакаленняў.

У першай тройцы Нарвегія, Швецыя і ЗША.

16-е месца адведзенае Эстоніі, 17-е  Польшчы. Беларусі ў спісе няма.