У суботу, 29 ліпеня, абяцаюць месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу будзе ад +16 да +18, удзень ад +21 да +23, магчымы дождж.

У нядзелю без ападкаў. Ноччу туман. Тэмпература ўначы ад +13 да +15, днём ад +22 да +24.

У апошні дзень ліпеня начная тэмпература складзе ад 16 да 18 градусаў цяпла, удзень +27- +29.

Жнівень пачнецца спёкай і навальнічнымі дажджамі. 1 жніўня, у аўторак, ноччу +19 — +21, удзень +24 — +26. Месцамі магчымыя дажджы.

Начная тэмпература ў аўторак, 2 жніўня, такая ж, як у панядзелак. Удзень да +33.

Прагрэліся вадаёмы рэгіёна. У Вілейскім вадасховішчы тэмпература вады + 21 градус, у возеры Нарач + 20 градусаў.