Поўнае сонечнае зацменне з’яўляецца “танцам” трох партнёраў – Месяца, Сонца і Зямлі. Яно можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі становішчы спадарожніка планеты і свяціла вельмі дакладным чынам супадуць. З часам колькасць і працягласць поўных зацменняў памяншаюцца, і прыкладна праз 600 мільёнаў гадоў Зямля ў апошні раз стане сведкам падобнае падзеі, – распавядае Рычард Вондрак з Цэнтра касмічных палётаў НАСА імя Годарда (ЗША).

Наступнае поўнае зацменне Сонца, як адзначаюць навукоўцы, адбудзецца зусім хутка – 21 жніўня гэтага года, калі цень Месяца закрые святло зоркі для жыхароў шматлікіх рэгіёнаў у цэнтральнай часткі ЗША.