У пятніцу, 4 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, моцны вецер.

Ападкі прагназуюцца пераважна на ноч і раніцу, удзень яны магчымыя па паўднёвым усходзе краіны і Мінскай вобласці. Беларускія сіноптыкі зноў аб’явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі. Падчас навальніц вецер будзе дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад +16 да +22 градусаў, удзень будзе ад +24 да +29.