Каля вёскі Загорнае Клецкага раёна 5 жніўня прыблізна а 12:30 30-гадовы мінчанін, рухаючыся на матацыкле «Кавасакі ЕХ650», на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з’ехаў кювет, затым у поле, дзе нехаў на рулон сена.

У выніку ДТЗ матацыкліст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

«Вядома, што ён меў вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі, быў у шлеме. Але раней шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Праводзіцца праверка»,  – растлумачылі ў ДАІ.