7 жніўня 85-гадовы юбілей адзначыў прафесар, навуковец, пісьменнік, ураджэнец Астравеччыны і сябра нашай газеты Адам Мальдзіс.

Даволі неспакойнымі выдаліся выхадныя для вілейскай міліцыі. Супрацоўнікі ДАІ даганялі п’яную жанчыну-кіроўцу за рулём. Работнікі дэпартамента аховы падчас рэйда затрымалі мужчыну, які скраў дзесяць кілаграм бульбы на гатункавай станцыі. У Даманаве патануў 33-гадовы мужчына.

Да нас у рэдакцыю прыйшла маладзечанка з вуліцы Ясінскага, якая скардзілася на тое, што падвал у жылым доме апанавалі блохі.

А яшчэ высветлілася, што днямі спаўняецца 100 год салаце «селядзец пад шубай».