Іх зробяць сталічныя скульптары ў рамках абласнога пленэру. Майстры прыедуць у Вілейку заўтра. Працаваць, хутчэй за ўсё, пачнуць у чацвер, распавёў “Рэгіянальнай газеце” Сяргей Паўлоўскі, начальнік аддзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі вілейскага райвыканкама.

Спецыяльны савет па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Мінаблвыканкама ўжо зацвердзіў эскізы.

Скульптура кіраўніка пленэра Івана Арцімовіча “Плынь” будзе прысвечаная прыгажосці Віліі.

Эскіз працы Івана Арцімовіча.

Эскіз працы Івана Арцімовіча.

Праца Паўла Лявонава “Нявольніца Прыгажосць” таксама адлюструе непаўторнасць ракі.

Эскіз працы Паўла Лявонава (назва змененая на Нявольніца Прыгажосць).

Эскіз працы Паўла Лявонава (назва змененая на Нявольніца Прыгажосць).

Твор Арцёма Мядзведзева “Водазахавальнікі” ўяўляе сабой круглую каменную чашу. На яе краях выбітыя абрысы дзевяці хат у памяць пра затопленыя Вілейскім вадасховішчам вёскі. У час дажджу, расказаў Сяргей Паўлоўскі, у гэтых “хатках” будзе збірацца вада.

Эскіз працы Арцёма Мядзведзева.

Эскіз працы Арцёма Мядзведзева.

А Аляксандр Сакалоў сваю працу пажадаў прысвяціць сям’і.

Эскіз працы Аляксандра Сакалова.

Эскіз працы Аляксандра Сакалова.

Па словах Сяргея Паўлоўскага, усе творы скульптараў установяць у Вілейцы. Дзе яны будуць стаяць, пакуль вырашаюць.

Эскізы скульптур забяспечаныя аддзелам культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі вілейскага райвыканкама.