Паляваць можна ў светлы час сутак з дапамогай ружжа з засады, з падыходу, з пад’езда з маламерных судоў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.

Дазваляюць карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з патронамі, забяспечанымі шротам. Можна далучаць паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў.

Акрамя таго, ад 12 жніўня пачынаецца паляванне на цецярука. Дазволена здабываць асобін любога полу і ўзросту, акрамя самак з вывадкам маладых птушак. Паляванне ажыццяўляецца толькі з падыходу з паляўнічымі сабакамі.

З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых. Пры гэтым у паляўнічай пуцёўцы, у графе “Асаблівыя ўмовы” ўказваюць пароду, мянушку, нумар і іншыя дадзеныя з рэгістрацыйнай карткі сабакі.
Дазвол на паляванне працягнецца да 10 снежня 2017 года.