Падчас свята юшкі, што пачнецца на Вілейскім вадасховішчы 12 жніўня ў 12:00, правядуць конкурс русалак.

Рэгістравацца да ўдзелу жыхаркі Вілейкі і Вілейскага раёна маглі ад 27 ліпеня да 4 жніўня.

Па словах Марыны Макаравай, адной з арганізатараў конкурсу, за гэты час у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паступіла 15 заявак.

Прыкладна палова з удзельніц – дзяўчынкі да 14 гадоў. Яны будуць удзельнічаць у суправаджэнні бацькоў.

Нагадаем, што журы, ацэньваючы музычнае суправаджэнне, касцюм і крэатыўнасць удзельніц, абярэ трох пераможцаў.