Па словах Зоі Канапліной, начальніка аддзела народанасельніцтва і гендэрнай палітыкі камітэта па працы, на гэтую мэту папярэдне прадугледзелі больш за адзін мільён рублёў з бюджэту.

Дапамогу атрымаюць больш за 13 000 сем’яў і больш за 27 000 дзяцей.

Выплаты на Міншчыне ўжо пачаліся. На іх могуць разлічваць сем’і, якія гадуюць траіх і больш непаўнагадовых дзяцей, якія вучацца ў школах. Памер дапамогі складзе амаль да 60 рублёў і вызначаеццца мясцовымі ўладамі.

Каб атрымаць гэтыя грошы, бацькам трэба звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы па працы і сацыяльнай абароне гар- і райвыканкамаў.

Каб дадаткова падтрымаць такія сем’і, ўсе цэнтры сацыяльнага абслугоўвання аб’явілі дабрачынныя акцыі па зборы пісьмовых прылад, адзення, абутку для школьнікаў.