Для тых, хто ўчора нешта прапусціў, прапануем топ навін серады.

У Вілейцы шматдзетныя мамы ў трэці раз зладзяць дзіцячы фрымаркет. Яго правядуць 19 жніўня ад 12:00 да 15:00 у фае Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў. На гэты раз акцэнт зробяць на школьнае адзенне. Як паўдзельнічаць у фрымаркеце чытайце тут.

Колькі можна зарабіць на кілбасе і цукерках і дзе ў Маладзечне знайсці «смачныя вакансіі», чытайце ў матэрыяле «Якія “з’ясныя” вакансіі прапануе цэнтр занятасці ў Маладзечне».

Ад 12 жніўня можна адпраўляцца паляваць на вадаплаўную і балотную птушку. Ад гэтага дня адкрываюць паляванне.