У сувязі са жнівеньскай гарачынёй купальны сезон змясціўся на апошні месяц лета.

Сапраўды, як можна ўтрымацца ад купання, калі тэмпература вады ў Вілейскім вадасховішчы такая ж, як у Чорным моры. Нават вышэйшая.

На вілейскай выратавальнай станцыі распавялі, што вада ў вадасховішчы нагрэлася да 25 градусаў. Для параўнання – сярэдняя тэмпература вады ў Чорным моры склала 24,7 градуса.

На азёрах Мядзельшчыны, па словах начальніка мясцовай выратавальнай станцыі Дзмітрыя Мялешкі, вада крыху халаднейшая – 20 градусаў.