Прычына таму – не толькі спякотнае надвор’е. Сёння а дванаццатай гадзіне тут пачалося свята юшкі.
Каманда ільянскага сельсавета на чале са старшынёй Мікалаем Русаком (першы злева).
На падвор’і.
На яго Еўрасаюз выдзеліў каля 26 тысяч долараў. Гэтых грошай Крывасельскаму сельсавету хапіла і каб свята арганізаваць, і каб добраўпарадкаваць пляж. Цяпер на беразе з’явіліся дзве альтанкі і сучасная дзіцячая пляцоўка.
Традыцыйны гандаль.
На свяце дзейнічала дзве сцэны: на адной “запальвалі” дзі-джэі фестывалю фарбаў, на другой – артысты сельскіх саветаў Вілейшчыны. Хаця не толькі яны. Выпадковымі гасцямі аказаліся французы – выкладчык аднаго з універсітэтаў Парыжа Бернард Фіалё і яго сябар – французкі музыка.
Таму над вадасховішчам разносіліся песні пра каханне на французскай мове.
Сельсаветы спаборнічалі ў прыгатаванні юшкі. Ёй частавалі ўсіх жадаючых.
Русалачка з вілейскага каледжа.
– Нашай юшкі з’елі ўжо 20 літраў, – расказала старшыня Крывасельскага сельсавета, адна з арганізатараў свята Ірына Супрановіч. – Пачынаем варыць другі раз.
Хлопцы з вілейскага каледжа гатуюць юшку.
Па словах старшыні, рыбу для юшкі бралі ў прадпрымальнікаў, якія арандуюць вадаёмы на тэрыторыі сельсавета.
Каманда Вязуха з Вязыні.
Малпа-рыбак.
Квас раздавалі бясплатна.
Артысты ля сцэны.
Карусель круцілі таты.
Падыміся наверх – і зарабі 50 рублёў.
А ў той час на горцы.
На новай дзіцячай пляцоўцы.
Вілейскі рок-гурт Планета ўсіх.
Вілейскі каледж частуе юшкай.
Пляцоўку ўпадабалі і не зусім маленькія.
Смаката.
Казачныя персанажы.
На сцэне.
Фестываль Холі.
Спявак з Парыжа.
Пафарбаваныя дзяўчынкі.
Старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана Валовік.
Фота аўтара.