Як вырашыць праблему напоўненых кантэйнераў і звалак пластыку побач з імі?

У вілейскім ЖКГ праблему прапануюць вырашыць з дапамогай дадатковых кантэйнераў для пластыкавых бутэлек.

Спецыялісты правялі назіранне і высветлілі, што ў раёнах з вялікімі шматкватэрнымі дамамі пасля выхадных – шмат адходаў у выглядзе бутэлек з пластыку.

– Мы ўжо навучыліся сартаваць смецце, – кажа спецыяліст па інфарматызацыі праекта “Паляпшэнне якасці работы ЖКХ” Вольга Шляпо. – Але ў нашых магчымасцях пазбегнуць завалаў адыходамі пластыку.

Дадатковыя кантэйнеры ўстановяць у Вілейцы па вуліцах Незалежнасці, Талстога каля дамоў 38 і 40, у мікрараёне “Зеніт”.

А яшчэ, нагадваюць спецыялісты ЖКГ, перш чым укінуць бутэльку ў кантэйнер, варта яе змяць, каб заняць менш месца.