Ад 1 кастрычніка Ашмянская мытня перастане існаваць, паведаміў БелТА старшыня дзяржаўнага мытнага камітэта Юры Сянько.

Зона адказнасці Ашямнскай мытні пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродненскай рэгіянальнай мытні.

Кіруючы персанал перавядуць у памежныя пункты мытнага афармлення і іншыя аддзелы.

– За кошт такой аптымізацыі ўзмацніцца мяжа. Часткова скароцяць адміністрацыйны апарат, які кіраваў мытняй на ашмянскім накірунку, – патлумачыў старшыня.