Справа ў тым, што 7 лістапада – выхадны дзень і выпадзе ён у гэтым годзе на аўторак.

Таму восеньскія канікулы будуць доўжыцца ажно 10 дзён з 29 кастрычніка (нядзеля) па 7 лістапада ўключна, інфармуе Мінадукацыі. Але і субота 28 кастрычніка, імаверна, будзе для часткі дзяцей выхадным.

Звычайна асеннія канікулы доўжацца тыдзень, але ў 2016 годзе яны складалі дзевяць дзён, бо 7 лістапада было ў панядзелак.

Зімовыя канікулы будуць працягвацца ад 24 снежня (нядзеля) па 7 студзеня (нядзеля).

Вясновыя – ад 25 сакавіка і да 1 красавіка ўключна.

Для вучняў 1 і 2 класаў ад 12 па 18 лютага прадугледжаныя дадатковыя канікулы.