Напярэдадні яблычнага спаса ў адным з падворкаў Ільі зацвіла яблыня.

Па словах гаспадыні Наталлі, яблыня вясной не цвіла, бо жанчына перасаджвала яе з аднаго месца на другое.

На тое, што дрэва зацвіце сёлета, ніхто не спадзяваўся.

Але некалькі спякотных жнівеньскіх дзён выклікалі такую анамалію.

Цікава, можа ў лістападзе гаспадары ўраджай будуць збіраць?