Таму дзявочнік – гэта самая лепшая  падстава адарвацца па поўнай, як хочаце вы і вашы звар’яцелыя сяброўкі. Дзявочнік ў Вільні – гэта яшчэ лепш, таму можна не падключыць роумінг і на сто адсоткаў акунуцца ў атмасферу рэлаксу або нястрымных тусовак.

А вось калі даручыць арганізаваць ваш дзявочнік “Вільнюс Рэлакс Туру”, то сцэнары дзявочніка будуць наступнымі.

№ 1. Калі нявеста свецкая ільвіца…

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Вядома ж, перад уласным вяселлем трэба пакрасавацца і скарыць сваёй прыгажосцю наведвальнікаў ўсіх вядомых клубаў і бараў Вільні.

Для гэтага бярыце лімузін, сябровак – і наперад. Самыя лепшыя кактэйлі, клубы і бары да вашых паслуг. Толькі раніцой не забудзьцеся пералічыць сябровак, хто ведае, магчыма хутка вы вернецеся сюды яшчэ на адзін дзявочнік.

Такая вечарынка з “Вільнюс Рэлакс Тур” на кампанію ад 6 да 10 чалавек будзе каштаваць усяго ад 55 еўра з чалавека.

№ 2. Калі нявеста дамасед…

Шумнае паці – гэта не ваша тэма? Хм, чаму б тады не парадаваць сваіх сябровак СПА-працэдурамі і размовамі за кубкам зялёнай гарбаты?

Цэлы вечар самыя лепшыя працэдуры, масаж, сауна. Усё для таго, каб на вашай галоўнай  імпрэзе вы былі самай прыгожай, свежай і зіхатлівай.

Кошт такога дзявочніка з “Вільнюс Рэлакс Тур” будзе залежыць ад таго, якія паслугі вы выберыце ў салонах Вільні.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

№ 3. Калі нявеста няўрымслівая падарожніца

Калі гэта вы, тады мы не здзіўленыя, што для свайго дзявочніка вы абралі Вільню.

Думаем, вам па душы прыйдзецца падарожжа на яхце ў Трокі. Маляўнічыя месцы, дарога, новыя ўражанні і цэлы альбом фотаздымкаў па прыездзе.

Вы з сяброўкамі акунецеся ў атмасферу самага прыгожага фільма пра каханне, атмасферу, якую ведае як зрабіць “Вільнюс Рэлакс Тур”. Катанне на яхце вакол сярэднявечнай рэзідэнцыі князёў Вялікага Княства Літоўскага … Рыцары і прыгоды … мммм.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

У кошт такога дзявочніка ўваходзіць дзве гадзіны катання на яхце, а таксама лёгкія напоі і закускі на борце беласнежнага лайнера.

Каштаваць падарожжа ў Трокі будзе ад 30 еўра з чалавека.

№ 4. Калі нявеста прыхільніца Одры Хэпбэрн і Мэрлін Манро

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Ну якая дзяўчынка ў дзяцінстве не марыць быць кіназоркай. А калі ж сябе ёй адчуць, як не на ўласным дзявочніку. Рэтра-вечарынка – гэта тое, што вам трэба. Апранайцеся з сяброўкамі ва ўборы 60-70 гадоў і ззяйце!

Да вашых паслуг цэлы парк рэтра-аўтамабіляў, якія  выбіралі сабе на вяселлі яшчэ вашыя бабулі. І абавязкова бярыце фатографа, каб усміхацца пад успышкамі фотаапаратаў, каб сапраўды адчуць сябе кіназоркай. Магчыма, у гэты вечар вам прыйдзецца раздаць не адзін дзясятак аўтаграфаў. Адважвайцеся!

Акрамя таго, “Вільнюс Рэлакс  Тур” прапануе па жаданні сумясціць гэтыя сцэнары. Пакатацца па горадзе на рэтра-аўтамабілі або выбраць круты лімузін, з’ездзіць у Трокі, папесціцца ў спа-салоне і завяршыць ноч у якім-небудзь клубе. Магчыма, у вас ёсць нейкае патаемнае жаданне? Раскажыце пра гэта спецыялістам “Вільнюс Рэлакс Тура” і ваша мара абавязкова ўвасобіцца ў жыццё. Любы ваш капрыз, таму што вы нявеста, вам сёння можна ўсё!

І развітваючыся, мы кажам вам да сустрэчы! Таму што вашы сяброўкі дакладна захочуць правесці свой дзявочнік ў Вільнюсе. А вы, напэўна, захочаце прыехаць з вашым ужо мужам, таму што вы ведаеце, што з “Вільнюс Рэлакс Тур” усё адбываецца быццам упершыню.

Больш інфармацыі глядзіце тут: http://vilnius-relax.lt

https://www.facebook.com/Vilnius.Relax/?fref=ts

https://vk.com/vilnius_relax

ЗАТ «Правекта Фабрыка», г. Вільня, Літва.