Пры дзесяцібальнай сістэме няма нездавальняючых ацэнак,  сказаў Васіль Жарко.

Паводле яго слоў, бацькі вучняў наракаюць на тое, што ў школе ім кажуць, што ніводнае дзіця не можа вучыцца на 10 балаў, бо немагчыма ведаць усё і больш, чым настаўнік. Гэта няправільна, мяркуе віцэ-прэм’ер.

У ранейшыя часы ўсё было дакладна: чатыры  гэта чатыры, пяць  гэта пяць. А цяпер усё расплывіста,  адзначыў віцэ-прэм’ер.

Мы прапанавалі грамадскасці абмеркаваць пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы. Многія гэтую прапанову падтрымліваюць,  дадаў Васіль Жарко.  Калі застанецца дзесяцібальная шкала, я не пярэчу. Але яна павінна быць аб’ектыўнай.

У сваю чаргу міністр адукацыі Ігар Карпенка мяркуе, што гэтае пытанне [пяцібальная ці дзесяцібальная сістэмы] не простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу, сярод педагогаў.