«У Беларусь ідуць моцныя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам да 22 м/с. Кепскае надвор’е прынясе паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца з поўдня Еўропы ўздоўж нашых усходніх межаў, праз Беларусь будуць праходзіць звязаныя з ім актыўныя атмасферныя франты», – сказаў Дзмітрый Рабаў.

У сераду ноччу пераважна па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Днём у некаторых раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Днём – 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе – да +21.

У чацвер у Беларусі пройдуць дажджы, у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах моцныя. Месцамі магчымыя навальніцы.

Затым надвор’е палепшыцца, паветраныя плыні памяняюцца на заходнія, і ў Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдуць цяплейшыя паветраныя масы.

БелТА.