Ад 25 жніўня пачынаецца акцыя ДАІ «Увага, дзеці!»

Да 5 верасня ўключна вадзіцелі абавязаны ў светлы час сутак ездзіць з уключаным святлом фар. 

За парушэнне патрабаванняў п.166.9 правілаў дарожнага руху у адносінах да вадзіцеляў ўжываецца адміністрацыйнае спагнанне ў адпаведнасці з артыкулам 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф да 2 базавых велічынь.

— Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі сумесна з работнікамі аддзелаў адукацыі, будуць праводзіць рэйды па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху дзецьмі і прыцягненню дарослых да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Яўген Жылінскі. Таксама будзе арганізаваны кантроль за выкананнем патрабаванняў правілаў перавозкі дзяцей кіроўцамі індывідуальных транспартных сродкаў і г.д. 

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 32 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 2-е дзяцей загінулі і 34 дзіцяці траўмаваныя.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна з пачатку года з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 1 ДТЗ, у якім адно дзіця- пешаход атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.