Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу аб ашуканскіх дзеяннях.

Раней неаднаразова судзімы 37-гадовы жыхар Маладзечна, які вызваліўшыся ўмоўна-датэрмінова ў лістападзе 2012 года з месцаў пазбаўлення волі, ізноў арыштаваны за карыслівыя злачынствы.

Па дадзеных следства, абвінавачаны, будучы са студзеня 2016 года дырэктарам прыватнага прадпрыемства, якое аказвала паслугі па будаўніцтве каркасных і брусовых дамоў, завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян Мінскай вобласці і іншых рэгіёнаў.

Інфармацыю аб дзейнасці фірмы пацярпелыя ў асноўным знаходзілі ў інтэрнэце і звязваліся наўпрост з дырэктарам.

Дырэктар фірмы прыязджаў на ўчастак, на якім быў пазначаны праект на будаўніцтва і мантаж садова-дачнага домакамплекта і заключаў дагавор будаўнічага падраду або куплі-продажу.

Пад падставай выканання першапачатковых работ, мужчына з грамадзян браў перадаплату. Дырэктар ствараў  бачнасць будаўніцтва і, карыстаючыся даверлівасцю кліентаў, у наступным свае абавязацельствы не выконваў і грошы не вяртаў.

Следства мае дадзеныя аб 30 грамадзянах, якім часткова або ў поўным аб’ёме не былі аказаны паслугі згодна з дагаворамі. Агульная сума нанесенай шкоды можа скласці больш за сто тысяч рублёў.

Дырэктару фірмы, В.А. Шылоўскаму прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.209 (завалоданне маёмасцю шляхам падману, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прымаючы пад увагу, што абвінавачваны можа здзейсніць новае злачынства і схавацца ад органа крымінальнага пераследу, у дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Грамадзяне, пацярпелыя ад супрацьпраўных дзеянняў Шылоўскага В.А., могуць звяртацца ў Маладзечанскі РАСК  па адрасе: г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, д. 23, каб. 103, або па тэлефоне: 8 (01767) 7-27-98 або на лінію 102.