Сёння выйшаў у свет фінальны эпізод перадапошняга сезона самага тытулаванага і папулярнага серыяла «Гульня тронаў».

Да наступнага сезона чакае перапынак больш за год. І пасля сённяшняй серыі яшчэ доўга можна толькі здагадвацца пра тое, якія з тэорый знойдуць пацверджанне ў 8-м сезоне, а якія не.

Праходзіць тэст раім пасля прагляду сённяшняй серыі «Дракон і воўк» – у ім ёсць некаторыя намёкі на спойлеры.