Працы «Нявольніца прыгажосць» Паўла Лявонава, «Сям’я» Аляксандра Сакалова і «Плынь» кіраўніка пленэру Івана Арцімовіча паставілі на газонах цэнтральнай плошчы.

Нявольніца прыгажосць Паўла Лявонава.

Нявольніца прыгажосць Паўла Лявонава.

А скульптура «Водазахавальнікі» Арцёма Мядзведзева аздобіла вілейскі гарадскі парк.

Першапачаткова планавалі ўсе творы паставіць у парку недалёка адзін ад другога. Аднак перашкодзілі чыста тэхнічныя моманты.

Па словах Жанны Петух, намесніка начальніка аддзела культуры, ідэалагічнай працы і па справах моладзі, калі пачалі капаць зямлю ў парку, высветлілася, што там праходзіць кабель. Таму і атрымалася паставіць толькі скульптуру Арцёма Мядзведзева.

Сям'я Аляксандра Сакалова.

Сям’я Аляксандра Сакалова.

Урачыстага адкрыцця пакуль не было. Пв словах Жанны Петух, плануюць запрасіць кагосьці з вобласці.

Фота аўтара.