Мясцовую ініцыятыву «Птушка ў аб’ектыве» рэалізуюць у Валожынскім сельскім выканаўчым камітэце па праекце «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Ініцыятыва накіраваная на павышэнне турыстычнага патэнцыялу Валожынскага раёнапраз развіццё экалагічнага турызму. У вёсцы Замасцяны створаны і абсталяваны першы аб’ект экалагічнага турызму для назірання за птушкамі. Назіральная пляцоўка стане ўлюбёным месцам для аматараў і прафесійных арнітолагаў, якія пры дапамозе бінокляў і подзорных труб змогуць назіраць за вадаплаўнымі і каляводнымі птушкамі ў натуральным асяроддзі іх пражывання на беразе Сакаывішчынскага вадасховішча.

Пляцоўку абсталявалі ўсім неабходным для фатаграфавання птушак. Назіральная пляцоўка размешчана на зялёным турыстычным маршруце «Валожынскія гасцінцы», які дае магчымасць прайсці па экалагічных сцежках, праехаць па некалькіх веласіпедным маршрутах, спыніцца ў мясцовых аграсядзібах.

Пляцоўка па назіранні за птушкамі стане добрым дадаткам да гэтага турыстычнага маршруту. Цяпер мясцовыя жыхары і госці раёна змогуць займацца яшчэ адным відам экалагічнага турызму – бердвотчынгам. Выкарыстоўваючы магчымасці дадзенага аб’екта, школьнікі змогуць свае веды прымяняць на практыцы і выступаць у ролі экскурсаводаў. Назіральная пляцоўка з’яўляецца безбар’ернай, таму далучыцца да новага ўвазе вольнага часу змогуць пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю.