Топ навін пятніцы, суботы і нядзелі прапануем нашым чытачам.

Першае восеньскае свята паклікала за парты вучняў рэгіёна. Чытайце, як адзначылі 1 верасня ў 14 школе Маладзечна. А таксама паглядзіце падборку святочных фотак, што выкладвалі ў instagram жыхары рэгіёна.

Некаторыя вучні пайшлі ў школу без букетаў. Яны прынялі ўдзел у акцыі «Дзеці замест кветак».

Свята азмрочыла ДТЗ у Крыніцы. 1 верасня раніцай на дарозе загінулі смаргонец і віляйчанін.

У апошнія дні жніўня родныя паэткі і журналісткі Таццяны Сапач зладзілі паэтычны пленэр на яе радзіме, у весцы Маркава. А ў Мінску адкрылася выстава вілейскага фатографа Міхаіла Куляша. Выстава будзе працаваць у Палацы рэспублікі да 8 верасня.

Маладзечанец расказаў «РГ», чым яго не задавальняюць танцы для пенсіянераў у гарадскім парку. Дырэктар парка Аляксандр Фалей пракаментаваў сітуацыю.