22 верасня ў 15:00 супрацоўнікі вілейскага музея запрашаюць на творчую сустрэчу з аўтарам фотаздымкаў, вершаў і музыкі.

У выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча зладзяць выставу “Афон-Мікравізантыя” пратаіерэя Алега Штэльмана, настаяцеля Петрапаўлаўскай царквы ў горада Шаўляй у Літве.

Больш за 40 фотаздымкаў святара з Літвы пазнаёмяць наведвальнікаў з феноменам старажытнай манаскай рэспублікі.

Алег Штэльман нарадзіўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння Мінскага будаўнічага вучылішча і службы ў войску працаваў на будоўлі электразваршчыкам. У якасці акцёра-аматара наведваў Мінскі маладзёжны тэатр Міхаіла Магілёўскага.

У 1991 кінуў усё і паступіў у Віленскі Свята-Духаў манастыр.

Фотаздымкай захапляўся яшчэ ў школе. Зараз здымае, піша вершы. Некаторыя з іх паклаў на музыку і сам спявае пад гітару. Друкуецца ў літоўскай перыёдыцы.