Учора ў Вілейцы адкрылі літаратурна-музычны фестываль “”Светлае слова”.
Мерапрыемствы свята – канцэрты, конкурсы, выставы – будуць ладзіць да канца верасня.
8 верасня ў 11:00 ў вілейскім каледжы ўрачыстым канцэртам адкрылі фестываль.
– Учора некалькі разоў мусіў выступаць: і ў бібліятэцы, і ў каледжы, і ў Цэнтры эстэтычнага выхавання, і для дзетак і для дарослых, – падзяліўся адзін з удзельнікаў свята, бард і паэт Уладзімір Цанунін.
Па словах Уладзіміра Яфімавіча, які ў мінулыя выхадныя ездзіў на Дзень беларускага пісьменства ў Полацк, вілейскае раённае свята арганізавалі куды лепш, чым рэспубліканскае.