Скульптура, якая на самой справе ўяўляе з сябе сумесь бактэрыі, расліны і чалавека-“зверанаўта”, які прыйшоў на нашу зямлю, каб вучыць людзей ладзіць з наваколлем, у рамках фестывалю Vuliсa Brasil стварыў маладзечанскі мастак Bazinato.
Нягледзячы на відавочную сапсаванасць, аўтар скульптуры не адчайваецца і нават думае яе дапрацаваць, развіўшы тэму вандалізму з ампутацыяй канечнасцяў.
Нагадаем, што ў чэрвені ў Маладзечне мастак адкрыў галерэю на сметніцы ў двары дома па вуліцы Янкі Купалы. Аднак карціны не правіселі і сутак, іх расцягнулі, як толькі сцямнела. Аднак мастак не апусціў рукі, літаральна праз два дні пасля адкрыцця галерэі на сметніцы, на пад’ездзе дома па Янкі Купалы, 110 з’явіліся карціны.
Паводле “Нашай Нівы”.