15 верасня ў трох бібліятэках Маладзечна: “Верасок” па вуліцы Вялікі Гасцінец, 121-б, Будаўнікоў, 24 і Янкі Купалы, 126 пройдзе бібліяноч “З кнігай праз стагоддзі”.
Мерапрыемствы пачнуцца з чатырох дня і будуць доўжыцца да дзевяці вечара. Удзельнікаў чакаюць настольныя гульні, квэсты, віктарыны, фотазоны, рыцарскія забавы і шмат іншага.
Праграма
Мерапрыемствы ў бібліятэцы “Верасок”
16:00-21:00 – пазнавальна-гульнявая праграма:
- тэхнічная лабараторыя “Новыя тэхналогіі і бібліятэка”,
- гульнёва-забаўляльная пляцоўка “Нашы рыцары і прынцэсы”,
- выстава-размалёўка “Рыцары і замкі”,
- кніжная выстава “Падарожжа ў Сярэднявечча”,
- майстар-клас “Мой герб”,
- выстава малюнкаў “Мой герб” і “На шляху да беларускага кнігадруку”,
- інтэрактыўная выстава “Рыцары з кніг – ад паядынку да рамана”,
- выстава-летапіс “Вялікі кніжны шлях,
- слайд-прагляд, прысвечаны Францыску Скарыне “Чалавек-легенда”,
- гістарычная віктарына “Ад глінянай таблічкі – да друкаванай старонкі”.
18:00-21:00 – літаратурна-гістарычная віктарына “Пляцоўка настольных гульняў”, выстава “Слава Вялікага княства Літоўскага”.
18:00-19:00 – выступленне Андруся Такінданга (гурт “Рэха”).
19:00-21:00 – паказальнае выступленне рыцарскага клуба “Шатландская пяхота”.
18:00-21:00 – вясёлая майстэрня “Я ў сярэднявеччы” (ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў” Маладзечна і ДУК Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў”).
17:00-19:00 – гульнёвая пляцоўка з удзелам ДУ “Дзіцячы цэнтр “Расток”.
Пазнавальна-гульнёвая праграма “З глыбінь вякоў нам засталася кніга” ў бібліятэцы па вуліцы Будаўнікоў, 24
16:00-17:00 – інтэрактыўная выстава “Ад мінулага да сёння і ад сёння да заўтра вядзе нас друкаванае слова”.
16:00-17:00 – літаратурны кактэйль “Гартаючы вечныя старонкі”, рэтра-выстава “Бібліятэка: позірк у мінулае”.
16:00-21:00 – квілт “Чытаючыя дзеці – разумнейшыя за ўсіх на свеце”.
16:00-21:00 – настольныя гульні: шашкі, лато і іншыя.
17:00-18:00 – літаратурны калейдаскоп “Для дапытлівых”.
18:00-19:00 – квэст-гульня “Падарожжа ў часе”.
19:00-20:00 – сустрэча з маладзечанскім бардам А. Браілавым.
19:00-20:00 – выступленне этнаграфічнага гурта KOLA.
20:00-21:00 – музычная віктарына “Музыка без межаў”.
Пазнавальна-гульнёвая праграма “Шлях да друкаванага слова” у бібліятэцы па вуліцы Янкі Купалы, 126
16:00-17:00 – літаратурнае лато “Мы – нашчадкі Скарыны”.
17:00-18:00 – відэасалон “Францыыск Скарына і наш час”.
17:00-20:30 – рэтра-турнір па настольных гульнях.
18:00-19:00 – конкурс дзіцячых малюнкаў “Вобразы Сярэднявечча”.
19:00-20:00 – пляцоўка мыльных бурбалак.
На працягу бібліяночы будуць працаваць фотазоны.
Паводле Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.
Даведка “РГ”. Квілцінг – выраб сцёганай тканіны.