Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 верасня. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр”, паведамляе БелТА.

Банкаўскі прэсінгавы цэнтр ад 2:00 да 7:00 будзе праводзіць тэхнічныя працы на апаратна-праграмным комплексе.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра.

Могуць узнікнуць праблемы з выдачай наяўных, прыладамі самаабслугоўвання.