Начальнік Упраўлення побытавага і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юры Натычка анансаваў з’яўленне ў сталіцы новага віда паслуг.

Па яго словах, у Мінску адкрыліся аўтаматычныя фотакабінкі, а таксама запрацаваў першы пахвілінны сэрвіс па арэндзе аўтамабіля.

Неўзабаве на рынку з’явяцца першыя драй-бары. У гэтых аб’ектах са свету індустрыі прыгажосці будуць аказваццца паслугі па мыцці галавы і ўкладцы валасоў.

Паводле «Нашай Нівы».