Па словах намесніка начальніка аддзела гігіены эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздрава Ірыны Карабан, масавую вакцынацыю супраць грыпу пачнуць ад 1 кастрычніка.

Цяпер прышчапляюць толькі тых, хто часта і доўга хварэе, каб заспець момант, калі чалавек яшчэ здаровы.

Ад кастрычніка, па словах Ірыны Карабан, пачынаецца рост вострых распіраторных захворванняў, а вакцынавацца трэба, калі здаровы.

Вакцынацыя павінна скончыцца да 1 снежня. Расійскай вакцынай «Грыпол плюс» будуць прышчапляць бясплатна.

За грошы бюджэтаў прадпрыемстваў і свае ўласныя можна будзе прышчапіцца расійскімі прэпаратамі «Грыпол Плюс» і «УльтраВак», галандскім «Інлювакам» і французскім «Ваксігрыпам».

Закошт мясцовых бюджэтаў правакцынуюць школьнікаў, студэнтаў, выхаванцаў садкоў.

Дзякуючы вакцынацыі, кажа Ірына Карабан у апошнія гады ў Беларусі не рэгіструюцца эпідэміі грыпу і смяротныя выпадкі ад яго.