15 верасня ў 11:00 на веласцяжыне ў Ніжнім парку пачннецца роварны прабег у рамках ініцыятывы, што фінансуецца Еўрасаюзам.

З Ніжняга парку ўдзельнікі рушаць да Цэнтральнай плошчы, дзе зладзяць экскурсіі ў касцёл і царкву. Затым наведаюць мемарыял памяці зніклых вёсак у Снежкаве, славутасці ў Куранцы.

Наступны прыпынак Вілейскае вадасховішча. Удзельнікі пачуюць гісторыю стварэння штучнага вадаёма, наведаюць памятныя знакі ля затопленых вёсак Малмыгі і Вольшына.

Пасля 15:00 роварны прабег плануюць скончыць абедам ля вогнішча і прызамі.

Удзельнічаць могуць усе жадаючыя.