Сям’я атруцілася грыбам-парасончыкам. 

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказала доктар-гігіеніст аддзела гігіены Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Кугара. 

— У параўнанні з мінулым годам, — расказвае доктар, — людзі, відаць, навучыліся як гатаваць грыбы, так і апрацоўваць іх. 

У 2016 годзе было восем выпадкаў атручвання грыбамі.

— Прычым, быў выпадак, калі людзі сырыя грыбы палілі маянэзам і з’елі. 

Сёлетніх пацярпелых з рэанімацыі выпусцілі ў гэты ж дзень.

— Зрабілі прамыванне страўніка і адпусцілі.