16 верасня на Навасёлкаўскіх могілках у Вілейскім раёне асвяцілі адноўленыя брацкія магілы, у якіх пахаваныя жыхары вёсак Навасёлкі і Батурына.

Іх закатавалі лясныя бандыты ў 1942 годзе.

Імёны загінулых не ўнесеныя ў кнігу «Памяць» Вілейскага раёна і ўжо амаль былі забытыя. Але дзякуючы памяці нешматлікіх сведкаў ваеннага ліхалецця, іх прозвішчы ўдалося аднавіць і грамадой на адроджаных магілах усталяваць гранітныя пліты з высечанымі на іх прозвішчамі загінулых землякоў.

На мерапрыемства сабралася каля двух дзесяткаў чалавек. Абрады асвячэння правялі ксёндз Анатоль і айцец Міхаіл.

Ушанаванне памяці ахвяраў вайны адбылося дзякуючы намаганням краязнаўцы Аляксандра Раткевіча.