27-28 верасня ў вілейскім каледжы зладзяць фестываль грыбоў «Сырая сыраежка-2017». Па словах педагога-арганізатара Святланы Мацукевіч, такое свята адбудецца тут упершыню.

Будуць удзельнічаць тры каманды навучэнцаў, якія засвойваюць прафесію «повар».

Свята адбудзецца ў два этапы. Першы – «ціхае паляванне» – адбудзецца сёння. Навучэнцы будуць спаборнічаць у зборы грыбоў. Напрацягу 45 хвілін хлопцы і дзяўчаты будуць «паляваць» у вілейскім лесе.

На другім этапе, які пачнецца 28 верасня ў 15:00, будучыя павары прыгатуюць стравы з грыбоў, якія ацэніць журы.