Два тыдні запар у нашай газеце выходзіла аб’ява пра тое, што гаспадары шукаюць свайго ката. 

31 жніўня ён выпадкова выйшаў з кватэры і згубіўся. Гаспадар гатовы быў заплаць за яго ўзнагароджанне, або нават выкупіць яго ў таго, хто, магчыма, забраў ката сабе.

І вось, амаль праз месяц, у сацыяльных сетках з’явілася наступная інфармацыя, напісаная ад імя ката:

– “Я знайшоўся, я жывы і зноў дома”.

Мы вырашылі запытацца ў гаспадыні “вандроўніка”, якім чынам удалося вярнуць ката дадому.

Святлана Літвінава адказала:

– Ката знайшлі ў падвале суседняга дома, як ні дзіўна, хоць іх раней праглядалі і ў дварах яго ніхто не бачыў.

Гаспадары расказалі, што радчас пошукаў адгукнулася шмат людзей, разоў пяць дадому прыносілі розных падобных катоў. Шмат людзей адзываліся ў сацыяльных сетках, што бачылі падобнага ката ў раёне.

Ката не было дома амаль тры тыдні.

– Пасля сваіх вандровак, ён адчувае сябе адносна нармальна, адыходзіць ад стрэсу, увесь час “расказвае” нам як ён перажываў.