Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч. Ён нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.

Карлюкевіч скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1981-1995 служыў у войску.

Працаваў у газетах «Звязда» (1995-1998), «Чырвоная змена» (1998-2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссія» (2002-2006). У 2006-2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009-2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

У лістападзе 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам «Звязды». З лістапада 2012 года  дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда».

У снежні 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.

Алесь Карлюкевіч аўтар шэрагу краязнаўчых кніг.

У жыцці міністр пастаянна карыстаецца беларускай мовай.

NN.by.

У «РГ» Алесь Карлюкевіч друкаваўся ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х з артыкуламі на краязнаўчую тэму.