Навошта? Карміць галубоў і падымаць сабе настрой. 

Калі вы за тыдзень стаміліся ад навін: добрых і не вельмі. Калі вы не хочаце чытаць пра тое, што Сонечную электрастанцыю за 810 тысяч еўра адчынілі ля Ільі ці пра Ката, якога шукалі ўсім Маладзечнам, і ён знайшоўся. Тады мы вам раім узяць пачак семак, дарэчы, вы можаце пазычыць іх у футбольных заўзятараў: ФК “Маладзечна-ДЮСШ-4” на заўтрашнім матчы раздасць заўзятарам больш за 100 кілаграмаў семак. І ідзіце да кінатэатра «Радзіма», карміць галубоў, адпачываць і смяяцца.

У якасці мадэляў выступілі маладзечанка Вікторыя Мурашка і яе дачушка Маргарыта. І, канешне ж, гарадскія галубы і кот.