На грыбным фэсце ў вілейскім каледжы навучэнцы гатавалі дранікі, аладкі і блінчыкі з грыбамі.

Правесці фестываль «Сырая сыраежка» прапанаваў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў. Ён у нас генератар ідэй, кажуць падначаленыя.

27 верасня зладзілі першы этап фестывалю. Тры каманды «Баравічкі», «Лесавічкі» і «Рыжыкі» выправіліся ў лясы Вілейшчыны разам з дырэктарам, майстрамі вытворчага навучання і педагогам-арганізатарам Святланай Мацукевіч.

Усе каманды з майстрамі.

Усе каманды з майстрамі.

45 хвілін было ў каманд на збор грыбоў. За гэты час кожная каманда сабрала амаль па тры вядры.

– Збіралі па-рознаму, –  кажа Святлана Мацукевіч. – Хтосьці гнаўся за колькасцю, хтосьці – за якасцю і браў толькі самыя лепшыя маладзенькія грыбы.

Каманда Лесавічкі.

Каманда Лесавічкі.

Паход скончыўся паспяхова. Ніхто не заблукаў.

Перабіралі і чысцілі грыбы разам, пад кіраўніцтвам майстроў. На суд журы прадставілі тры стравы з грыбамі: дранікі, аладкі і бліны. У выніку атрымалася два першых месцы і адно другое.

Грыбны жульен.

Грыбны жульен.

Аладкі з брыбамі.

Аладкі з брыбамі.

Яйкі, фаршыраваныя грыбамі.

Яйкі, фаршыраваныя грыбамі.

Ізноў аладкі.

Ізноў аладкі.

Сыраежка ў кляры.

Сыраежка ў кляры.

Фота аўтара.