У Гродне, Гродзенскай вобласці і ў Маладзечне магчымыя спыненні галасавых сэрвісаў і сэрвісаў перадачы дадзеных 2G/3G/LTE, паведамляе прэс-служба сотавага аператара.

Пазаштатная сітуацыя адбылася з-за абрыву валаконна-аптычнага кабеля. У дадзены момант робяцца ўсе захады па аднаўленні карэктнай працы сеткі ў максімальна кароткія тэрміны.

МТС выбачаецца за часовыя нязручнасці.