Суперфінал конкурсу «Настаўнік года» адбыўся 27 верасня ў Мінску.

Фіналістаў узнагароджваў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

У намінацыі «Лепшы выхавацель» перамагла Таццяна Апановіч, якая працуе ў маладзечанскім яслях-садку №24.

Перад фіналам mlyn.by папрасіў выхаванцаў удзельнікаў конкурсу распавесці пра свайго педагога. Вось што распавялі пра Таццяну Лявонаўну:

Лера М.: «Наша выхавальніца прыгожая і з вялікімі-вялікімі завушніцамі. Яна вельмі выхаваная сама, таму выхоўвае нас».

Мацвей М.: «Выхавальніца падобная на маю маму, таму што пра мяне клапоціцца і заўсёды з усімі гуляе. А яшчэ распавядае нам казкі, вершы, разам з намі спявае на ранішніках песні».

Арсень Б.: «Яна вельмі разумная, умее пісаць. А яшчэ прыгожая і добрая».

Ліза К.: «Тацяна Лявонаўна вучыць нас маляваць, рабіць сваімі рукамі розныя вырабы, ляпіць. У яе вельмі цікавыя заняткі і добрая ўсмешка. Яна нас хваліць, шкадуе, дапамагае апранацца і завязваць шнуркі».

Таццяна Апановіч скончыла БДУ, педагагічны стаж – 15 год. Цяпер працуе са старэйшай групай.